Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чуеш гул.

Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун
Пачынае ніголасна граць:
Пад рукамі яго разважаючы сум,
Быццым тысячы, крэпка нацягнутых струн,
Тонкаствольныя сосны звіняць.

І ці трэба казаць, чаму сціхла рэка,
Ні шасьцяць у палех каласы,
І аб чым шэпаціць галасок вецерка,
Што зіяе-дрыжыць на лісьцех лазьняка:
Кроплі сьлез, ці халоднай расы?


Вадзянік.

Сівавусы, згорблены, я залег між цінай,
І гадамі граюся — сплю на дне рэкі.
Твар травой аблутана, быццым павучынай,
Засыпаюць грудзі мне жоутыя пяскі.

Над вадой ля берага, ціха сьпіць асока,
Ды лаза зяленая жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далека, —
І усе навокала сном адвечным сьпіць.


Ні кувай ты шэрая зязюля.

Ні кувай ты, шэрая зязюля,
Сумным гукам у бары;
Мо і скажаш, што я жыці буду
Але лепш ні гавары.
Бо ні тоя сьведчыць мае сэрца,
Грудзі хворыя мае;
Боль у іх мне душу агартае,
Думцы голас падае.
Кажа, што нідоуга пажыву я,
Што загіну без пары…
Прыляці-ж тады ты на магілу,
Закувай як у бары.