Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Хоць зернейкі засохшымі былі,
Усе ж такі жыццевая іх сіла
Збудзілася і буйна ускаласіла
Парой вясенняй збожа на раллі.

Вось сымвол твой, забыты краю родны!
Зварушэны нарэшці дух народны,
Я верую, безплодна ні засьне,
А уперяд рыніцца, мауляу, крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеушы з глебы на прастор прабіцца.


Перапішчык.

На чыстым аркушу, прад вузенькім вакном,
Прыгожа літэры выводзіць ен пяром,
Устауляючы паміж іх чорнымі радамі
Чырвоную страку; усякімі цьветамі,
Разнакалернымі галоукамі зьвяроу
І птах нівіданных, спляценнем завіткоу
Ен пакрашае скрозь — даволі есьць снароукі!
Свае шматфарбныя застаукі і канцоукі!
І загалоукі, — усе, — німа куды сьпяшыць.!
Парой ен спыніцца, каб лепяй завайстрыць
Пяро гусінае, і гляне: сьветла сонца
Стаупамі падае праз вузкае ваконца,
І круціцца у іх прыгожы лехкі пыл,
Як сіневаты дым нявідзімых кадзіл;
Рой хмарачак плыве; шырокімі кругамі
У небі ластаукі шыбаюць над крыжамі,
Як жар гарашчымі; а тут каля вакна;
Малінаука пяе і стукае жауна.
І зноу ен схіліцца, застауку зноу выводзіць
Ніяркім серабром; нічутна дзень прыходзіць,
Ужо хутка будзе ноч, і першая гвязда
Благаславіць канец прыгожага труда.


Слуцкія ткачыхі.

Ад родных ніу, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны бездольныя узяты