|
Як толькі у сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Успомню Вострую Браму сьвятую
І ваякау на грозных канях.
У белай пені праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць,
Стародауняй Літоускай Пагоні
Ні разбіць, ні спыніць, ні стрымаць!
У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі ваші йдуць і куды?
Моʻ яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі у здагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі у палон?
Бійце у сэрцы іх — бійце мечамі
Ні давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць…
Маці родная, Маці — Краіна!
Ні усьцішыцца гэтакі боль…
Ты прабач, Ты прыймі свайго сына
За Цябе яму умерці дазволь!..
Усе лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далека грымяць… —
Стародауняй Літоускай Пагоні
Ні разбіць, ні спыніць, ні стрымаць…
|