Над Ім здекаваліся. Яго білі па твары, сьцебалі бізуном. Плевалі на Яго. Кпілі з Яго. У канцы распялі і распятага ні перэставалі мучыць. Спечэныя смагай вусны звільжывалі воцэтам і жоуцю. Ен памер на крыжу паміж двох разбойнікау. Але усе-ж-ткі:
— Хрыстос Уваскрос!
Уваскрос Хрыстос, і крыж, — раней знак пагарды і сораму, — зрабіуся Сьвятыняй усяго сьвету. Мукі Хрыстовы змылі усе з яго. І што году вялікай вясенняй ночы тысячы цэрквоу і касьцелау сьвецяцца агнямі сьвечак, ліецца радасны пераклік званоу, крыж падымаецца над мільенамі схіленых галоу і у паветры носіцца радасны шэпт:
— Хрыстос Уваскрос!
Што гавараць табе званы, беларускі народ. Ці ні віншуюць яны цябе ешчэ і с тваім уласным вялікім сьвятам. Скора-ж і ты уваскрэснеш! Ад вякоу пагаржалі табой, тваей мовай; ад вякоу мелі цябе, за быдла, годнае толькі на цяжкую, надсільную работу. Ні давалі табе расьці і развівацца. Воцэтам чужой культуры звільжалі твае, спечэные смагай сьвету вусны. Лепшых тваіх сыноу адрывалі ад цябе, прымушалі іх зрабіцца здраднікамі. А цяпер пышаюцца імі, называюць іх сваімі. І яны такі іхніе.
А хіба-ж яны ні любілі цябе? Хіба лепшы жар свайго сэрца афяравалі яны ні табе? А гдзе яны?
Іх німа с табой. С самаго малку адарвалі ад роднай глебы, атруцілі здрадай. І іх, тваіх дзяцей, маюць за зброю проці цябе.
Цябе катавалі. Ты цярпеу мукі, але ні памер. Глыбока, глыбока ты захавау сваю душу.
Хрыстос быу с табой у тваіх муках, і Ен разам с табой цярпеу іх. Колькі разоу распіналі Яго разом с табой! Больш разоу, чым есьць пясчынак на дне мора! Але кожнаго году па усей Беларускай зямле разносіуся клік:
— Хрыстос Уваскрос!
… І ты уваскрэснеш, мой родны краю. Скінеш с шыі ярмо адвечнаго гора і нуды.
|
Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем, |
Ты ужо перастанеш плакаць. Ты падняу свой твар, а надзяей ловіш зыкі званоу: