Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сяргей Полуян.

Сяргей Полуян мігнуу на культурнай ніві беларушчыны як падаючая зорка на небі. Шмат надзей пакладалі на яго беларускія дзеячы, і надзеі гэтыя мелі пад сабою грунт. Але ні тоя суліу прадвечны кон, і згіб бяздольны, без пары, ні даушы нам і сотай часткі таго, на што мы спадзівалісь. Сяргей Полуян быу родам з Піншчыны. З маладых гадоу пачуу кахання да роднага краю і яго забытаго Богам люду. З вялікім жарам брауся за пісьменную працу, пісау вершы, апавядання, піэсы для тэатру, але ні у час была яго праца.

Спала Беларус сном ніпрабудным. Ні было сьвядомага грамадзянства, ні было коштау для выдавецтва, і гібла без плоду маладое натхнення, і сум агарняу душу песьняра.

8 красавіка 1910 р. на 20 вясне свайго жыцця налажыу на сябе руку Сяргей Полуян.

Пахавалі яго у Кіеві, дзе ен жыу апошнія месяцы свайго жыцця.

Творы яго часткаю друкавалісь у нашае ніве, а боляй зусім ні бачылі друку.

Сучасныя варункі прашкаджалі мне сабраць яго творы і даю тут што маю: адзін із лепшых: „Хрыстос уваскрос“.

Хай гэта будзе кветкай на яго перадчасную магілу.

Хрыстос уваскрос!

…Хрыстос Уваскрос!

З вялікім сьвятам адвечнага аджыулення віншую цябе Вялікі Беларускі Народ!

Гэтай вялікай ночы страсі с сябе усю пагарду, увесь бруд, каторым аблепліваюць цябе ад вякоу. Чыста вымыйся, прыбярыся у найлепшую вопратку, каб хоць на адзін дзень стау ты роуным з усімі, і ідзі туды, дзе пачуеш гэтыя вялікія словы:

— Хрыстос Уваскрос!

Услухайся у іх. Якая вялікая сіла, які усе ажыуляючы зьмест захаваны у іх. Ці ні чуеш як радасьцю надзеі, радасьцю скораго уваскрэсення вее на цябе ад гэтых слоу:

— Хрыстос Уваскрос!