Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА.

„Ні цурайціся мовы на-
шае беларускае, каб ня
умерці!“.

М. Бурачок.

(Кароткі агляд)

Напружнае змаганне с польшчызнаю і каталіцтвам, якоя цягнулась ад часоу Ягайлы аж да падзелу Польшчы, мела сваім скуткам для Беларусі страту вышэйшых станоу свайго грамадзянства і амаль поунае зністажэнне свае самабытнае культуры.

Народныя массы — переважна селянства — цярпелі прыгон, жылі у вялікіх злыднях і былі зусім пазбаулены усякіх грамадзянскіх і дзержауных правоу. Мешчанства, якоя на пряцягу XVII веку было першым і галоуным абаронцаю нацыянальнае і культурнае нізалежнасьці, пад канец гетага веку збяднела дзеля целага шыху умоу аканамічнага і дзяржаунага характару.

Беларускі нацыянальны дух замірае.

Народная творчасьць з‘яуляіцца як і раней у казках, вершах, апаведаннях, творах лірнікау і старцаў, валачобных песьнях і г. д., але штучная пісьменнасьць, як нацыянальная, ні істнуя. Мейсцовыя беларусы атрымлівалі польскае ці расейскае выхаванне і падлуг таго рабілісь палякамі ці расейцамі. Так беларускі народ страціу Міцкевіча, Кондратовіча (Сыракомлю), Верыгу-Дарэускага і іншых, якія узбагацілі сваімі творамі польскае пісьменство.

На карысьць расейскае культуры працавалі Дастаеускі і Глінка. А бацькаускія гоні зарасталі бадыльнікам, усе далей і далей уплывала у мінуушчыну былая слава і культурны росквіт…