Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Хай злыдні над намі скрыгочуць зубамі —
Любі сваю ніву, свой край,
І колькі есць сілы, да самай магілы
Ары, барануй, засевай!


Касцом.

Дзе вы брацьця удальцы, дзе вы, хлопы-касцы?
Гэй дакуль на вас трэба чэкаць?
Час вам косы клепаць, час вам на сенажаць —
Час вам сілу сваю паказаць!

Пакуль згіне раса, хай засьвішчэ каса,
Ніхай вале у пракосы траву:
Ніхай прыдзе канец на сівец, на званец,
Хай пазнаюць усе грамаду!

Сонце паліць агнем, пот ліецца цурком…
Гэй прівыклі да гэтага вы!
Як вы толькі узраслі, к працы цяжкай ішлі,
І ніхто ні жалеу вас ані!

Пот ліецца цурком, — абмахні рукавом
Дый касой замахай весялей,
І з упаушай грудзі песьню сьлез завядзі,
Песьню родную долі сваей!

Песьню пей і касі, пакуль ясныя дні,
Пакуль хмарау на небе німа;
Зямля, плуг і каса — гэта наша краса,
Гэта наша пацеха адна!..


Ворагам Беларушчыны.

Чаго вам хочэцца, панове?
Які вас выклікау прымус
Забіць трывогу аб той мове,
Якой азвауся беларус?