Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Хай бацькі стагналі учора,
Йшлі на той сьвет без пары;

Сення у нашай моцы гора,
Мы жыцьця гаспадары!

Думка у думку, дружна, сьмела
Усе наперад грамадой!

Кожны ведай свае дзела,
Знай, за прауду крэпка стой!

К новай долі шлях нам ляжа,
Як на небі млечны шлях,

Слова, дум ніхто не зьвяжа,
Жыць, цярпець ні будзе страх!

І не стане больш пакуса
Першых лепшых з боку браць

Славяніна-беларуса
Вечна у лапці абуваць.

Дык наперад, покі сэрца
Бьецца, рвецца на прастор,

Годзі млеці у паняверцы!
Гэй да сонца! Гэй да зор!


А хто там ідзе, а хто там ідзе?
У вагромістай такой грамадзе?
— Беларусы.
А што яны нясуць на худых плечах,
На у лапцях нагах, на у крыві руках?
— Сваю крыуду.
А каму нясуць гэту крыуду усю,
А куды нясуць на паказ сваю?
— На сьвет цэлы.
А хто гэта іх, ні адзін мільон,
Крыуду несць научну, разбудзіу іх сон?
— Беда гора.
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца.