Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А як песьня панясецца…
Колькі у песьні той нуды
Уцекау бы, бег здаецца
Сам ні ведаешь куды.

Край наш родны! Бедна поле!
Ты глядзіш, як сірата.
Нудна ты, як наша доля,
Як ты, наша цемната!


Янка Купала.

Праудзівае прозвішча яго Іван Луцэвіч. Радзіуся у 1883 р. у ваколіцы Акопы пад Менскам. Бацькі яго так сама, як і Коласа простые селяне-хлебаробы.

Янка Купала песьняр з ласкі Божжай. Яшчэ дзяцюком ен пачаў пісаць вершы, ні маючы ніякаго рузумення аб будоулі верша. Яны радзілісь у яго душы у часы цяжкае працы каля машыны на бровары. Гэтыя песьні-вершы надрукаваны у першай кніжцы яго творау „Жалейка“, якая выйшла у 1908 р. Прагнучы за асьветай наш малады песьняр слухау с пачатку у Вільні, а патым у Петраградзі лекцыі на агульна-асьветных курсах. Асьвета пашырыла яго сьветагляд, і у сваіх дальнейшых творах Я. Купала ужо ні абмяжуіцца толькі вясковымі малюнкамі, хоць жыцце бедака селяніна як і раней пануя над яго думкамі.

У 1910 р. выходзіць „Адвечная Песьня“, дзе намалевана усе жыцце мужыка ад калыскі да магілы. Затым — зборнік вершау „Гусьляр“. У 1912 р. ен друкуе драматычную паэму „Сон на кургане“, у 1913 р. вялікі зборнік вершау: „Шляхам жыцця“ і сцэнічны твор „Паулінка“, камэдыю у двух дзеях із шляхоцкаго жыцця.

Апошнія гады перад вайною і у 1914-1915 р.р. Я. Купала рэдагавау часопіс „Наша Ніва“ і гэтую працу прымушан быу кінуць дзеля атходу расейскіх войск із Вільні.

Гей наперад.

Гэй наперад, покі сэрца
Бьецца, рвецца на прастор,

Годзі млеці у паняверцы;
Гэй да сонца! гэй да зор!