Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цяпер гэтая „вада“ ні існуе, бо рэвалюцыя знітожыла „паноу“ і „хамау“.

Есьць толькі вольны народ.

„На гэтай мові нічагусенька німа! кажуць другія: „дзеля чаго я буду кідаць апрацаваную мову, на якой есьць і палітычная аканомія і дзержаунае права і філесофія і браць нейкую дзікунскую?“.

Вось гэтым людзям выдавецтва наша і маніцца паказаць, што гэта ніпрауда. На нашай мові напісаны прыгожыя творы. Толькі нідбаласьць наша і цемра глумяць іх у нівядомасьці. На нашай мові можна пісаць і навучныя творы, і яны есьць.

Калі пашанцуе паставіць моцна наша выдавецтва, я і іх надрукую.

Кніжка гэтая з‘яуляіцца першаю ластаукаю нашага выдавецтва.

Яна мае мэту даць грамадзянству хоць якое кольвек знаемства с сучасным беларускім пісьменствам. Можа, прачытаушы творы, якія знаходзяцца у гэтым зборніку наш беларус зьменіць пагляды на сваю родную мову. Можа і ен пакіне стыдацца сваей бацькаушчыны і праканацца, што і наш народ ні горшы за другіх. Можа хто і із другія нацыі зацікавіцца беларусамі і захоча пазнаеміцца, што гэта за народ.

Напісаны аб нашым народзі добрыя, вялікай вартасьці, творы, але яны ні усякаму даступны ды і німа іх у кнігарнях і нават у кніжніцах.

Каб хоць трохі дапамагчы сваім зямлякам, я умясціу артыкул: „Гісторыя беларускага прыгожага пісьменства“ вельмі кароткі і досыць паверхоуны агляд. Але уважаючы на тоя, што у друку німа і такога і прыймаючы пад увагу ніхват матэрыялу і німагчымасьць у цяперашнія часы сабраць яго, я лічу, што усе ж такі ен дасьць якое кольвек разуменне чытачу.

Пісьменнікам я уканавау па часоваму шыху, па магчымасьці. Узяу толькі зусім нізначную частку, спадзеваючысь у далейшых зборніках выявіць з усіх бакоу беларускую пісьменнасьць.

Дай Божа, штоб гэтая першая зерня упала на добры грунт.

Кіеу Люты 1919 р.

Лявон Леуш.