Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Сонца з ранку жарам пыша,
Ветрык лісці чуць калыша,
Вее чуць паузверх зямлі.

Лес і поле з збажыною
Апавітыя смугою
Задумленныя стаяць.

І сярод цішы трывожнай
Над зямелькаю набожнай
Сталі хмаркі вынікаць.

Ды так ціха, так пужліва,
Як бы зданні, або дзіва, —
Нівядома скуль устае.

Шырыць сонца клуб іх белы
І маланак-громау стрэлы
Ім на страх зямлі куе.

А зямля, як-бы самлела,
Нават дуб стары нісьмела
Зрэдка лісьцям павядзе.

Змоуклі усе вакруг абшары,
Бо замыслілі штось хмары,
Ой, знаць, бура загудзе.


Відак з замкавай гары у Вільні.

(з апавядання „НОВАЯ ЗЯМЛЯ“).

А слауны відак пред сябрамі,
З гары высокай раскрывауся!
І дзядзька ім залюбавауся.
У нізу гары вілісь прыгожа,
Як бы дарожкі паміж збожа,
Дарожкі чыстыя, крывыя;
Над імі дрэукі маладыя
Свае галінкі раскідалі,
Шалаш зялены ім спляталі.
Агромны горад, цесна зьбіты,
Весь блескам сонейка заліты,
Займау узгоркі і нізіны.