Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГАРОТНАЯ.

У канцы вескі каля старэнькай хаткі удавы Тамашыхі сабралася кучка баб. Кожная з іх штось гаварыла, кожная штось раіла, але Тамашыха — ні чула, і ні разумела — ані іхніх гутарак, ані іхніх рад. З ахапкам брудных ануч пад пахай, шепчучы штосьці пасінеушымі ад холаду вуснамі, хадзіла яна ад вакна да вакна, ад вуглоу хаты да дзьвярэй і угледалася, ці не пакажацца дзе дымок. І прауда: праціскауся ен паміж лучынак, мейсцамі пазацягіваных за мест шыб у ваконныя рамы: працягівау і праз надгніушые вуглы хаты, — і праз пашчэпаушыяся у дзьверах дошкі. Дзе толькі дагледзіла Тамашыха гэты дымок, хутка падбегала туды, выцягівала с пад пахі анучыну, адрывала шматочак і з усей сілы затыкала ім шчэліну.

Вецер раз-за-разам узрывауся, гудзеу паміж гнілых жардзей азяродау, паміж дзе-не-дзе цэлаго яшчэ частаколу; с сьвістам прарывауся праз голыя галіны вялікай крывой вярбы і гінуу нейдзе у далі. С пахмурнага неба сыпалася імжака. Нездаволеныя, што Тамашыха ні зважала на іх, бабы, пазалеушы, паразцягіваліся па весцы. Скончыла і Тамашыха сваю занятку, глянула на пустую, балоцістую вуцілу і адсунуушыся на прызьбу, шэптала далей.

Што шэптала — сама добра ні разумела. Ведала толькі, што так трэба. Трэба бо, — бо знахарка. Караліха, да каторай Тамашыха сягоньня ешчэ додня займчала курыцу так і раіла. „Зачыні, казала яна юшку, распалі агонь на прыпечку, насып гэтаго, што табе даю, зелья, — хай курыць, а сама выйдзі с хаты, дый пільнуй, каб дым праз шчэліны ні уцекау“. А калі Тамашыха, спыталася, як доуга трэба курыць знахарка строіла так: „столькі часу куры, колькі займае сказаць шэсьць па шэсьць пацероу; тады кажа, і варачайся у хату усе будзе добра“.

Шесьць па шэсьць. Ня менш-то пэуна, а мо ужо і боляй як шэсьць па шэсьць пацерау нашэптала Тамашыха; мо гэтаі ні добра. Усхапілася с прызьбы, кінулася да дзьвярей і расчыніла іх. Шугануу дым, цемны едкі дым, грыз вочы, душыу у горлі, але Тамашыха ні зважала на гэта: вобмацкам мінула печ, дабралася да палка і нагнулася.

Там — з нацягнутай на галоуку грубой посьцілкай лежау Сьцепанка — пацеха і уся надзея Тамашыхі. Лежау ціханька, і толькі худзенькая маленькая ручка зьвесілася с палка. Тамашыха асьцярожна падняла і палажыла гэту