Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На другі дзень прыходзіць гаспадар у хлеу, ажно бык ужо стаіць ды скоса усе паглядае на яго рукі, ці ні прынес нажа с сабой; але гаспадар — нічога: адчыніушы хлеу, выпусьціў вала да вады і сам за ім ідзе. Рабы, каб паказацца перад гаспадаром, што ен саусім ужо здароу, паставіушы хвост да гары, як дуду, давай выбрыківаць, як мага, заднімі нагамі, а сам з боку паглядае, ці добра бачыць гэтыя штукі яго гаспадар. Але мужык, напаіушы вала, загнау яго у хлеу, вярнууся у хату, дый сьмяецца сабе. Як угледзіла ізноу яго сьмех гаспадыня, калі узьелася яна, калі ні пачне яго лаяць: „Здохні, ты кажа лепей, а скажы прычыну твайого сьмеху! Вытраваць больш ні магу!“ Зазлавау і мужык: „Ну, кажа, калі табе ні шкода мяне, хай ты пропадом пропадзі! Даставай с кубла сьмяротную адзежыну, — скажу ужо табе, усю прауду, хоць сам памру!“ Кінулася з радасьцю жонка да кубла, выцягнула сьмяротную адзежыну, а сама ажна устаяць на мейсцы с цікаунасьці ні можа. Гаспадар, уздыхнуушы, стау памалу рыхтавацца на сьмерць. Скінуушы апратку, памыуся, надзеу сьмяротную кашулю… толькі чуе гэта ен, як сабака, што лежау пад сталом, пачау плакаць і кажа да пеуня, каторы ходырам хадзіу па хаці каля перапялесьценькіх курыц: „Ах певень, як табе ні сорам. Гаспадар уміраць рыхтуецца, а табе вунь што у галаве!“ А певень пад‘ехаушы на адным крыле, калі зараве: „Дурны гаспадар! Я маю дзевяць жонак, дый ліха мяне ні бярэ, а ен праз адну памірае!“ Пачуушы гэту гутарку пеуня, сьціснулася сьперша жалю сэрца гаспадара, апасьля надпала такая злосьць на жонку, што доуга ні чакаушы, схапіу ен пугу ды калі стау сьцебаць сваю гаспадыню пугауем, што тая з болю ажно занямела… І спужауся і шкода зрабілаая мужыку жонкі сваей, усьцягнуу ен яе на ложак, накрыу, а сам пабег па зелле да баб. Назаутра, каб барджэй жонка моцы нралася, зарэзау і сьпек для яе пеуня. Ачуняла у скорасьці гаспадыня, але больш ні лезла у вочы свайму мужыку і, зноу сталі яны жыць паміж сабой складна.


БЯРОЗКА.

Даждауся Лявон, што яго пацеха — Марыська — выцягнулася у гару, як тая маладая, гладкая бярозка. Ад хлапцоу адбою ні было і, хоць сэрца кроую аблівалася, а пара падыйшла замуж аддаваць.