гаспадара: араць — ты, Рабы, ідзі; вады прыцягнуць — запрагай Рабога; дроу прывязьці — зноу Рабы у адвеці. Усе як Рабы, дык рабы: каму пугай па баку — Рабому; каму ежа — салома — Рабому. А вось, ты асел, стаіш, нічога ні робіш, а сена ды авес толькі глуміш! Разжаліуся асел над доляй Рабога; стау ківаць ен сваей вялікай галавой, каб прыдумаць якую раду для вала. З вялікай натугі свайго асьлячага розуму застрыг доугімі вушамі дый, апусьціущы ісподнюю лупу, зашептау: „Ты, вол, захварэй, дык гаспадар і да работы цябе ні возьме і карміць лепш пачне“.
Пачуушы гэта, гаспадар вярнууся у хату ды сьмяецца сам сабе. „Чаго сьмяесся“ — пытае жонка. — „От, так сабе сьмяюся“, — адказау мужык.
Назаутрае, дау Бог дзень, пайшоу гаспадарь у хлеу. Глядзіць: вол, адкінуушы хвост і галаву, ляжыць на баку дый паглядае с пад вока на гаспадара, што будзе. Гаспадар, быццым нічога ні ведаючы аб хітрыках Рабога, закінуу яму сена, усыпау ауса і, прышоушы у хату, сьмяецца. Жонка ізноу давай прыставаць да яго: „Чаго шчырысся? моʻз мяне чаго? Кажы прауду! Мужык і кажа: „Ні магу я табе прауду сказаць, чаго сьмяюся, бо тады сьмерць мая прышла-б па мяне.“ На другі дзень ідуць гаспадар з гаспадыняй быка даведацца: ляжыць Рабы, хоць сено і салому да чыста спытлявау, толькі на другі бок перавярнууся. Гаспадар і кажа да жонкі: „Німа рады: зарежам быка, бо страта будзе вялікая, а так, то хоць што колечы выручым“. „Пачакай да заутра, калі ні паправіцца — рэж. Выйшлі яны с хлева, жонка пайшла у хату, а мужык стау пад варотамі слухаць, якая будзе нарада паміж яго жывелай. Ажно бык і кажа аслу: „Дрэнную, ты асел, раду мне прыдумау, што-ж мне без пары пад нажом гінуць. Цяпер парадзь, братка, як з бяды выкруціцца.“ „Німа, кажа ен, іншае рады: папрауляйся, бык! Глядзі, каб ты быу ужо здароу, бо гэтыя жарты дрэнна могуць скончыцца: с цябе скуру злупяць, а мяне у хамут на твае мейсца ушчымяць“.
Чуушы гэта, прышоу мужык у хату дый сьмяецца: „Заутра наш Рабы здароу ужо будзе!“ „А ты скуль ведаеш? Чаго вышчарыуся? Кажы! крычыць топаючы нагамі, жонка. Зара мне кажы! Ты, хіба, нешта пра мяне ведаш, што абы у хату, дык сьмяесся! Ну! — „Сьмерці маей ты, кабета хочаш, ці што — адказывае мужык. — Гавару я табе, што калі прызнаюся перад табой, чаго я сьмяюся, дык у той час паміраць мне прыйдзецца“.