Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ну, я яму скора выганю гэты розум з галавы выгала, кажа Язэп, толькі вядзіце мяне у хлеу, дзе ен стаіць!

— Звар‘яцеу ты, чалавечэ, ці што, — кажуць салдаты. Прауда, чэкау ен цябе, але жыць болей з намі ні захацеу: дагадзіць яму ні маглі патрапіць, перабрауся ен цяпер на сваю кватэру і, чутна, папау у вялікія чыноунікі.

— Пакажыця тыкеля, просіць Язэп, дзе ен жыве, а я ужо сам дам рады: — нябось, пастронкі моцныя узяу.

Салдаты завялі Язэпа, паказалі дом, куды ісьці, а самі уцяклі. Язэп, убачыушы на дварэ нейкаго чалавека, пытае: дзе тут жыве бык.

— Ні бык, адказывае тэй, а Быкоу; вун у тыя дзвері ідзі.

Раскруціушы пастронак і прыгатаваушы пугу, сьмела Язэп адчыняе адны, другія дзьверы і апынууся у вялікім пакоі, дзе убачыу абедаууашага за сталом пана.

— Табе чаго, — пытае той.

Язэп падміргіваючы адным вокам, зарагатау і кажа:

— Ішь ты, Падласы, які ласун! Нібось, ні спазнау гаспадара!…

— Вон пашоу! — крыкнуу пан, выскачыушы з-за стала.

— Быську, быську, — стау усьцішываць Язэп разгневанага пана, але той рынууся на яго с кулакамі.

Язэп, доуга ні чекаючы, закінуу на пана пастронак, зацягнуу яго, ды давай акладаць пугай…

Німа ведама, чым бы гэта скончылася, каб ні зьбегліся на крык людзі і ні абаранілі пана.


ШТО СКАЗАУ ПЕВЕНЬ.

Жыу-быу на сьвеце такі чалавек, каторы разумеу усю гутарку ці то скаціны — зьвер‘я, ці птушак Божых, ці як лес шуміць, ці трава шыпаціць. Толькі нельга яму было прызнацца да гэтага: скажа каму — самаму паміраць трэба. Меу гэты чалавек жонку, і жылі яны паміж сабой складна. Гаспадарку мелі ні вялікую: асла да быка. Асел стаяу у хлеві і авес жрау, на быку гаспадар вазіу дровы і карміу яго саломай.

Вось, аднаго разу прывез гаспадар галле з лесу, адпрог вала і пусьціў у хлеу. Ні пасьпеў яшче і варот прычыніць — чуе, стау вол жаліцца аслу: „Паганае мае жыцце, братка-асел, пашанасьці і увагі ніякай ні маю ад свайго