Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЯДВІГІН Ш.

Ядвігін Ш. (праудзівае прозвішча Антон Левіцкі) адзін із старэйшіх беларускіх пісьменнікау. Радзіуся у пачатку 70-х рокау. Паходзіць, як і Бурачок, із дробнае шляхты. Пачаў працаваць на беларускай ніве у канцы 80 р. р. калі гурток Маскоўскіх студэнтау-беларусау выдау першы беларускі штодзеннік: „Гоман“.

Пасьля ен працавау у „Нашай Ніве“, „Сахе“, „Лучынцы“. Апошнія часы брау вялікую учасьць у рожных культурных і палітычных організацыях на Беларусі.

Звычайная форма яго творау — гэта караценькія апаведання. Сярод іх есьць досыць гуморыстычных па свайму зьместу. Гэта асабліва казкі, апрацаваныя із народных, прыкладам: „Вучоны бык“, „Што сказау певень“ і іншыя.


ВУЧОНЫ БЫК.

Павеу Язэп бычка-трэцячка на рынак прадаваць; на дарозе спатыкае салдатау; тыя і пытаюцца Язэпа:

— Куды, старче, бычка вядзеш?

— На торг прадаваць вяду, — каже Язэп — такі, нейкі ніудалы, наравісты удауся, што рады даць ні магу.

— Эх, дурны ты, зямлячок, кажуць салдаты, што ж ты возьміш за гэткую злыбіду. Аддай лепш нам яго на навуку у горад на які год, ды, прынамсі, апасьля жмені са тры грошы згорніш.

Падумау, пачухау патыліцу, Язэп, — падумай — згадзіуся і аддау бычка на навуку салдатам, а сам вярнууся да дому.

Мінуу год; пайшоу Язэп у горад па свайго быка. Дапытался салдатау, каторым аддау сваю жывелу на навуку, прыходзе да іх і пытае:

— Ну, землячкі, як мой Падласы? Ці добра навучыуся?

— Ах, каб ты ведау, кажуць яны, якой бяды набраліся мы з ім! Сьперша-як сьперша: брыкауся, тузауся, бадауся, — але неяк далі рады — угаманіуся; толькі як прыйшло да самай навукі, то так стау скора браць усе у свой бычачы розум, што аж рогі падпадалі, шэрсьць выпаузла, стау хадзіць на двух нагах, словам, зусім падабнюсенькі стауся да чалавека, а які разумны, аж дзіва!