Ой цяжка, цяжка
Ні сярмяжка цяжка,
Але з гэтай долей,
А усе што раз болей.
Ой, цяжкая доля! От такбы, здаецца,
Скрось зямлю прапаубыб, ці у сьлезыб разліуся!
Ці мне жыць на сьвеце, ці мне куды дзецца.
Ой Божаж мой, Божа, наштож я радзіуся!..
Ой, наштож мне дана тая мая мова,
Як я ні умею сказаць тоя слова,
Каб яго пачулі, каб яго пазналі,
Каб яго-то слова, ды праудай назвалі;
Каб і разыйшлося то слова па сьвеці,
Як прамення сонца цеплага у леці,
Каб на тоя слова ды людцы зрадзелі.
Так як тыя дзеткі на сьвятой нядзелі;
Каб же тоя слова, ды людзей з‘яднала,
Каб на тоя слова, варагоу ні стала,
Каб людзі прызналі братоу бы братамі —
Дзяліліся бодай і хлеба шматамі!
А без таго слова я нямы калека!
Хоцьбы занямець мне і да канца века!
Ой наштож мне вочкі, ой наштож мне ясны?
— Каб глядзеу, які я ад усіх нішчасны.
|