|
Як пачау ен крычаць: „пратакол, пратакол!“
Паглядзеу на усіх, як узяуся за стол,
І казну спамінау, і трубу, і кацел,
І муку і, мяшок… ды усе — „прытакол!“
Я сяджу і дрыжу, каб мяне ні назвау;
Калі бражц! і я тут! — А бадай ты прапау!…
Але хвале мяне, справедлівым заве,
На Пантуркуж зіркне, — як скаціна раве:
„Вінават, вінават, ніхай плаце казне“,
І у турму і Сыбір, і яшче кудысь пхне…
Гаварыу, гаварыу, ажно піць захацеу;
Так, як бульбу, Пятра, пасаліушы, ды зьеу.
А сказаць бы, за што. За свае за дабро:
Чалавек захацеу зрабіць водкі з вядро;
Штож за науда яму, каб ен свету ні знау,
Ці Пантурка зьеу блін, ці гарелкі нагнау.
Патым стау вылічаць свае страты акцыз:
Той дык такжа зубамі Пантурка загрыз.
Налічау, налічау, — і двайны і трайны,
Як шынкар у карчме тваю чарку адну.
І начыння забраць, і худобу прадаць,
Што у казну, то у казну і яшче камусь даць.
Тысяч тры там, ці што, налічыу ен пяні.
(У Пятра каб хоць, грош, ні то сто у кішані.
Смашны жабе гарех, да зубоу Бог ні дау —
Каб акцыз тоя меу, што у Пантуркі забрау;
Дзве казы прадалі, ды сярмягу, ды воз,
І то брат аткупіу, а на заутра адвез).
Аж ні сьцярпеу той пан, што у куртцы сядзеу;
Пятруку штось сказау, акуляры надзеу
Каліж крыкне зыкне, аж затросься той суд.
„Гдзе тут, кажа, віна, чым Пятрук вінен тут.
Што скацінку карміу працавітым дабром,
Насіу брагу з двара на насідлах вядром.
Тут турму, тут і штраф для акцыза схаваць“…
Як зачау гаварыць, як зачау бядаваць,
Дык Пятрук і ні гнау, і у лесі ні быу,
А то я вінават, я сам гнау і падбіу,
І данес на яго… Вінават я увесь.
А бадай ты прапау, а бадай цябе реж! —
Як ката да гары, так ен дзела скруціу,
На мяне набрахау, Пантурка зашчыціу.
Я гляджу, што тут-куць, прападу як сука,
Бо мяшок тыкі мой, ды маяж і мука!..
|