Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Вось панам ні дужа лоука:
Самым трэба працаваць!
Пабаліць ні раз галоука,
Калі прыдзіцца араць!
Ні адзін та напацеіць
І заскача драпака…
Бо сам толькі есьць умеіць
Ды драць скуру з мужыка.

Як бы быу якой скацінай
Або горшы ад яго:
Білі пугай, ды дубінай,
А цяпер брат ого-го!

Мужык будзіць ні скацінай;
Ні раз скажыць пан з паноу:
„Пане Грышка, пане Міна!
Як жа васпан, ці здароу.“


МАЦЕЙ БУРАЧОК.

Праудзівае прозвішча М. Бурачка — Пранцішак Богушэвіч. Радзіуся ен у 1840 р., пахадзіу із дробнай шляхты. Вучыуся с пачатку у Вільні, а потым у Петроградзі на матэматычным адзелі. Перед паустаннем 1863 р. вярнууся да дому і быу нейкі час вучыцелем народнае школы. Брау учасьць у паустанню, быу паранены і патым паехау да Нежына, дзе звучау права. Па сканчанню навукі доуга мандравау па Расеі і Украіні, пакуль ні асеу у Вільні як адвакат. Пад канец жыцця пераехау на веску у Ашмяншчыні дзе і памер у 1909 року.

Творы беларускія П. Богушевіча выйшлі у трох сшытках: „Дудка беларуская“ (Кракау 1891 р.) „Смык беларускі“ (Пазнань 1894 р.) і „Скрыпачка“.


У СУДЗЕ.

Давялосяж і мне быць на велькім судзе,
На акружным судзе, гдзе усе у грамадзе:
Мужыкі і паны, маскалі і жыды,
Хто у чым, як папау, — усе туды ды туды.