Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Першым творам Марцінкевіча была „Селянка“ опера у двох дзеях, музыку да якой напісау Ст. Монюшка. У гэтым твору па беларуску гавораць толькі селяне; большасьць асоб ужывае польскую мову. Але потым з‘яуляіцца „Гапон“ адзін з лепшых творау Марцінкевіча, напісаны выключна беларускай мовай. Далей Марцінкевіч надрукавау: „Вечарніцы“, „Купалля“, „Шчэроускія дажынкі“, некалькі вершау і переклад першых двух быліц вялікага твору А. Міцкевіча „Пан Тадеуш“. Далейшая выдауніцкая праца Марцінкевіча скончалася дзеля забароны у 1859 р. беларускага друку. Але у рукопісах есьць яшче шмат яго творау. Паміж іншымі „Пінская шляхта“, якая была надрукавана першы раз толькі у прайшоушым року у „Вольнай Беларусі“.

У КАРЧМЕ“.

3 аповесьціГАПОН“.

Шум, крык, гоман у карчме,
Кіпіць сельская дружына,
Піва, мед, гарелку пье,
Ажны курыцца чупрына.

Гаспадары за сталом
Громка гутарку вядуць;
А ландарка з ландаром
Мед, гарелку, раздаюць.

Хлопцы, дзеукі, маладзіцы
Ля парога гаманяць,
А старыя чарауніцы
Цішком ля пячы сідзяць.

Ананія на йскрыпце граіць
Лявоніху то бычка;
Гапон жару поддаваіць:
„Заграй, крычыць, казачка“.

Аж гукнула Кацярынка,
Так задау ей кулаком,
„Хадзі, мая ты малінка!“
Дый затупау хадаром.

„Ананія, реж вяселы!“
Крычыць громка наш Гапон,
Дый сабраушы у сьвітце полы,
Мэрам хохлік! мэрам ен!