выліваюць усе пачуцця сваей душы: кахання да роднага краю, свае мары аб будучыні, сваю маркотнасьць, сум, пажадания, смутак аб гаротнай долі краіны сваей.
Цяжкая, што і казаць, дарога беларускага адрадження. Збудзілася ад векавечнага сну толькі жменя нашага народу. Нават у нашы часы вялікія і грозныя навальніцы, калі рэвалюцыя да самага дна узварушыла людцкоя мора, вялізныя масы народныя астаюцца у страшэннай цемры. Кратаюцца яны, ні раунуючы, як сляпыя краты, шукаючы абмацкам лепшое долі і ніведама куды вынесе іх рэволюцыйная хвіля. Але ведама адно, што народ наш, як нацыя ужо ні згіне. Ен дайшоу, — прауда, пакуль яшчэ толькі у нізначным ліку — да самасьвядомасьці. Ен радзіу сваіх уласных песьняроу, кроу ад яго крыві, косьць ад косьці яго, і якая розніца у настроі новай пісьменнасьці і старой!
Старая пісьменнасьць — шляхецкая па персональнаму складу песьняроу і народная па свайму напрамку — подлуг гэтыхъ умоу стаяла на мыльным грунці. Народу яна была нідаступнай дзеля яго малай асьветы і варожых адносін да паноу. Шляхта ж ахвотаю чытала цікавыя і сьмешныя апавядання із вясковага жыцця, але зусім ні згаджалася разважаць пытання, каторыя датаркаліся яе кроуных інтэрэсау.
І шляхецкая пісьменнасьць загібла без пары, ні маючы падтрымку і бачлівасьці. Новая пісьменства стаіць грунтоуна. Яно ні мае ніякай прычыны звертацца адразу да паноу працоунага люду.
З панамі нічога супольнага новая пісьменства ні мае, нічога ад іх ні спадзівіцца. Уся ідэолегія старыя, нават радыкальныя, шляхты далека ад пажаданняу і мэт беларускага руху, як далека неба ад зямлі.
Новая пісьменства у самыя цяжкія часы свайго істнавання ні шукала прытулку у царстві мар; наадварот, заусяды цьверда і сьмела глядзела у вочы усякаму ліху.
Яно адверта кажа прауду пра сучаснае жыцце, пра становішча народу і ні усыпляе яго энергіі байкай пра салодкую будучыну.
|
Што кажыш мне, паэт, а праудзі тэй, што будзе. |