Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Ніколі, братцы ні забуду,
Што чаловек я, хоць мужык…“

I вось пытання аб тым, што зроблена, ці робіцца для мужыка-чалавека, ні дае супакоіцца, ні дае затрымацца нашым песьнярам на „поэзіи чистаго искусства“.

„… Што насып размыла жвіровы?
Што спаць мне у зямлі ні дае?
Чаго кажаны тут і совы
Зьляцелісь на косьці мае?
Проч, гадзіны, сліуні, рапухі,
Хоць згіньця у праметнай на дне.
Благія і добрыя духі
Прыбліжціся жыва ка мне!
Так спаць ні ахвота век цэлы;
Мне хочэцца ведаць, пачуць,
Што чутна на сьвеці на белым.
Патомкі мае як жывуць.
Ці досыць ім хлеба, да хлеба,
Як добра ім плаціць зямля.
Ці ласкі ад сьвету, ад неба
Ні маюць, як некалі я.

Ці песьні пяюць, ці як мухі
У цянетах гніюць павука.
І усе гаварыця мне духі,
Што зробленна для мужыка.

Так пытае цень мужыка у „Адвечнай песьні“ Купалы. Але ні Колас, ні Купала, наагул ніхто із новых пісьменнікау, ні спадзіваіцца, што вызвалення народу можа быць паміма яго самаго. І ад шчырага сэрца ад глыбокага праканання, што адзін праудзівы шлях вызвалення, гэта развіцце грамадзянскае працы— усе яны клічуць да яе.

Асаблівая энэргія чуіцца у вершах Цеткі і Цішкі Гартнага (3. Жылуновіча) предстаунікоў беларускага мейскага працоунага руху, беларускага пролетарыяту.

Але первясткі пролетарскага руху на Беларусі яшчэ надта кволыя ды і неаткуль гэтаму руху набрацца моцы, калі у нашым краю бадай што ні істнуя буйнай фабрычнай прамысловасьці. Народ селянін, старажытны славянін — жыхар пушч і балот, народ — араты, стварыушы вельмі багатую лірыку, народ ціхі, з задуменнай душою, вырадзіу і песьняроу падобных да сябе: Маркотная лірыка перемагая у іх другія роды пісьменства. У сваіх лірычных творах яны