Яшчэ боляй адукавала яго палітыка Дурново-Столыпіна.
Святлейшыя галовы паміж вясковаю моладзью, атрымаушыя якую кольвек асьвету робяцца сьвядомымі рэволюцыянерамі. Яны ідуць на веску, як вучыцелі па школах, працуюць па спажыучым суполкам і усюдых, дзе толькі есьць магчымасьць, шыраць думку аб патрэбі арганізацыі і нацыянальнага адраджэння.
Гэтую працу па кутках Беларусі аб‘еднау выйшаушы у канцы 1906 р. першы беларускі штодзеннік „Наша Доля“, які адразу узяу шчыра демакратычны напрамак і сустрэу прыхільныя адносіны ад усіх хуч трохі асьвечаных беларусау. Але праз колькі месяцау ен быу зачынен Урадам за „вредное направленіе“. Нізабарам выйшау новы штодзеннік „Наша Ніва“, каторы патрапіў дацягнуць да самае вайны і толькі ужо у час вайны быу спыняны Урадам.
„Наша Ніва“ з‘явілася тым праудзівым асяродкам, да каторага цягнулася усе сьветлае, маладое, шчырае на Беларусі. Супрацоунікамі гэнаго штодзенніка былі яго ж чытачы із простаго сермяжнага люду. З самых глухіх куткоу Беларусі насылалісь да рэдакціі вершы, апавядання, проста допісы — і такім чынам сам народ прыймау учасьць у стварэнню шчыра-народнага пісьменства. Хутка над грамадой супрацоунікау паднялісь выдатныя песьняры: Якуб Колас, Янка Купала, Карусь Каганець, Цетка, Цішка Гартны, Бядуля, Алесь Гарун, А. Пауловіч і шмат іншых. Па за межамі Беларусі у гетыя гады пачау сваю пісьменную працу М. Богдановіч.
За вылучэннем Богдановіча, Пауловіча і Бядулі, рэшта песьняроу паходзіць із самай глебы народу. Усе гэта дзеці простых селян — земляробау; свае дзяцінныя і маладыя гады яны правялі на весцы, жывучы пры такіх жа варунках, як і іхнія бацькі.
Ні дзіва, што зьместам амаль ні усіх творау гэтых пісьменнікам з‘яуляіцца жыцце селяніна-беларуса, з усімі радасьцямі і смуткамі, з усімі яго пажаданнямі.
Асноуная думка усяго новага пісьменства — гэта узнання беларусам у самым сябе чалавека.
У першым вершу „Мужык“, якім пачау сваю пісьменную працу Я. Купала у расейскім штодзенніку „Сѣверозападный Край“, ен піша:
|
„… Але хоць колькі жыць тут буду, |