Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вецтві беларускіх пісьменнікау, ля прафэссарау, чытаючых курсы аб Літоускай дзержаве, западнорускай мові і г. д. складаюцца гурткі — і так паволі кратаіцца беларускі рух, чакаючы лепшых часоу.

На Беларусі пасьля Мурауеускае навальніцы пачынаіцца болей спакойная пара. Пачынаіцца праудзіва навучнае звучэння краю. У розных выданнях урадовага характару як, „Виленскій вѣстник“ і розныя „Губернскія вѣдомости“ побач з этнографічным матэрыялам, часамі вялікае вартасьці, друкуюцца беларускія вершы і апавядання часта штучныя, але ні выкінутыя цанзураю, якая уважала іх за этнаграфічны матэрыял. Вось у гэтыя часы і выступіу Ядвігін Ш.

Стары напрамак „настауніцка-публістычны“, запаведаны Марцінкевічам і Бурчаком, ужо аджыу свае. Каб паставіць беларускае пісьменства на ногі, треба было даваць творы, вартыя с погляду мастацтва, здольныя зьвярнуць на сябе увагу беларускае дэнацыяналізованае „інтэлігенцыі“, патрапіць закрануць яе заснуушае нацыянальнае пачуцце.

Творы Ядвігіна Ш. маюць рознае абліччо. Із яго гумарыстычных апавяданяу лепшыя — гэта пераклады народных казак. Тут народная творчасьць і уласная надта хораша дапасуюць адна да воднай.

Мало мастацкімі лічу я такія сьмешныя апавядання яго, як „Важная фіга“, „3 маленькім білецікам“. Але малюнкі з вясковага жыцця надта добры па формі і па зьместу. Чытач сам у гэтымъ можа праканацца, пазнаеміушысь у гэтым зборніку с апавяданням „Гаротная“.

Такім чынам Ядвігін Ш. сваімі творамі паставіу беларускую пісьменнасьць на шлях праудзівага мастацкага адбітку жыцця. Без усякіх „навук“ і „напрамку“ Ядвігі Ш. апісвае нінадмалеванае жыцце, як яно есьць, і гэта рабіло лепшы уплыу, чым самыя радыкальныя думкі, прыбраныя у вопратку верша.

Годы вялікай навальніцы, першага дмуху рэволюцыі, 1905-1906 р.р. прабудзілі і Беларусь. Зямельнае пытанне, якоя ні здоляу вырашыць самадзержауны урад за доугія часы свайго панавання, ні страціла сваей войстрасьці і дагэтуль. Але у 1905-1906 р.р. яно было знакам селянскага руху. Селяне, мо першы раз у жыццю, пачулі, што яны: „жыцця валадары“.

Як ведама, селянскі рух скончыуся нічым. Вясковы люд апынууся у тым жа становішчу, як і раней, але для народнага самапазнання рэвалюцыйная завіруха зрабіла шмат.