Але, каб уразумець характар яго творчасьці, якая мела мейсца пры значна іншых умовах, чым творчасьць Бурачка і Лучыны, трэба уявіць сабе, якія скуткі мела праца гэтых пісьменнікау, і пры якіх умовах пачауся і буйнеу апошні культурна-нацыянальны рух на Беларусі.
Паустанне у Польшы і яго адбітак на Літве і Беларусі скончылася, як ведама, поуным грамленнем „радыкальнае“ шляхты.
Селяне ані крануліся, каб падтрымаць гэную „панскую“ выдумку. Усе агітацыйныя лісты, як, напрыклад, „Гутарка старога дзеда“. „Перадсмертны разгавор пустыльніна Пятра“, „Мужыцкая прауда“ можна сказаць, ні мелі ніякага уплыву на селян. Доуга трыманы у паняверцы народ ні верыу ніякім пасулам аб будучым салодкім жыццю у нізалежнай дэмакратычнай Польшчы і сьмеяуся над абецанкамі вольнасьці і братніх адносін з боку шляхты, кпіу з таго, як паны уцякалі „до лясу“ і ахвоча памагау казакам лавіць „бунтароу“.
Гэта было поунае зністажэння шляхецкі-радыкальных надзей і пажаданняу а разам з тым і „народніцкага“ напрамку беларускага пісьменства. Пакуль ні прачнуліся народныя масы, пісьменнасць беларуская шляхецкага вырабу, хуч шчыра демакратычная і надта радыкальная на свайму напрамку, ні мела ні уплыву, ні пашырення. Мімаволі хочыцца перавярнуць словы Маркса; „вызвалення працуючага люду можа быць створана толькі праз яго самаго“ на гэткія; „вызвалення прыгнечанага народу можа быць толькі задачаю шырокіх, праудзіва-народных мас.“
Але беларускі народ спау магільным сном.
Для шырокага народнага руху ні прыйшоу час. Шляхта усякага колеру і напрамку пераводзілась дзеля грамадзянскі—эканамічных умоу. З аднаго боку яна пазбаулялася сваіх маенткаў, якія пераходзілі у рукі купцоу, з другога канчальна зракалася свайго беларускага паходжэння і пераходзіла у стан палякаў ці расейцау.
Так, ці неяк, але опошнія падваліны шляхецка-беларускага руху суздром руйнавалісь. І зноу беларускі рух замірае на доугіе гады.
Але культурная спадшчына робіць сваю працу. Студэнтская моладзь беларуская гуртуіцца у розныя суполкі, колы, грамады па унівэрсітэтскіх мейсцох Расеі: Кіеві, Харкаві, Маскве і асабліва Петраградзі. На пасядзеннях гэтых гурткоу чутна беларуская гутарка, ідуць размовы аб выда-