Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сама, як і Бурачок, меу нахіл да польскай „оріэнтацыі“. Але у яго творах меняй запалу і больш безпасредняга пачуцця да прыроды.

Па сваей песьнярскай здольнасьці ен ні рауня Бурачку, але і у яго есьць досыць прыгожых вершау і па формі і па зьместу. Вось, прыкладам, верш, якім пачынаіцца „Вязанка“:

Ні я пяю — народ Божы
Дау мне у песьні лад прыгожы,
Бо на сэрцу маю путы
І з народам імі скуты.
З ім я зліуся з добрай волі,
Чы то у долі, чы у нядолі.
Чы гдзе гора абзавецца,
Як асіна грудзь трасецца.
Чы пра радасьць чую весьці,
Усе у грудзь хаваю дзесьці.
Мне гаворыць веска, хата,
Мне гаворыць сэрца брата.
Рад збіраю, што пачую,
У грудзі сваей нашу я,
Аж, як траука на кургані,
Яно узыйдзя — песняй стане.

Із гетага верша мы бачым, што Я. Лучына зусім хоча з‘еднацца з народам, досягнуць таго, каб праз яго песьні гаварыу сам народ.

Сам ен лічыць себя народным песьняром, чым сі падобным да грецкіх рапсодау. І, пеуня, што па складу і зьместу яго вершы зусім простыя і, адначасна с тым, здольныя закрануць сэрца і узварушыць у душы лепшыя чалавечыя пачуцця.

Трэйці песьняр гэнай добы — Ядвігін Ш. (Антон Левіцкі) дажыу да нашае пары і пабачыу свае творы друкаванымі ужо пасьля 1905 року.

Паходзючы з дробнае шляхты, як і першыя песьняры, ен аднака ні далучаіцца цалком да двух папярэдніх ні па сваім грамадзянскі—дзержауным паглядам, ні па напрамку сваей пісьменскае працы. Але розніцца ен і ад дзеячоў „Маладое Беларусі“ якія выступілі на грамадзянскую і пісьменскую ніву ужо у часы рэволюцыйнага руху 1905-06 pp.

Стаіць ен, ні раунуючы, як капец, на мяжы двух пакаленняу, сьцярагучы спадшчыну мінулага і стрымаючы памылковыя крокі сучаснага.