апалячаная, з вялікаю ахвотаю павертала свой твар да Польшчы. У адраджэнню старажытняе Рэчы Паспалітае яна бачыла спасення свае ад расейскага уціску і бязпрауя.
Ведама, што пры таком паглядзі трэба было заплюшчываць вочы на тоя, што тварылася у гэнай славутнай Рэчы Паспалітай с простым народам, і, такім чынам, супярэчыць уласным дэмакратычным поглядам.
Варожыя адносіны да Расеі і цяга на берагі Віслы прымусілі переказіць і гістарычныя падзеі. Так, у прадмові да „Дудкі Беларускай“ М. Бурачок піша: „…С прадвеку як наша зямелька з Літвою злучылася, так і з Польшчаю з‘едналася дабравольная, дык усе яе Беларусью звалі“. Мы добра ведаем, якоя гэта была „дабравольнае“ злучэнне і да чаго яно давяло і Беларусь і Польшчу!
Німа чаго казаць, што польскія сымпатыі нічагусенька ні памаглі у здзійсненню тых пажаданяу, якія манілася дасягнуць радыкальная „інтэлігенцыя“. Наадворот, пасьля паустання 1863 року, пачынаіцца рупная праца дзеля абрусення краю. Падлуг таго зараз з замахам на усе праявы польскае культуры зністажаюцца амаль да шчэнту первясткі культуры самабытнае беларускае. Адначасна з працаю расейскіх урадауцау пачынаіцца „навуковая“ навала на беларушчыну. З‘яуляюцца працы Кояловіча, Батюшкова, маючыя мэтаю праканаць расейскае грамадзянства, што „тутэйшы“ народ нічым ні розніцца ад маскоускага, што якія-кольвек асобнасьці яго гутаркі і звычаяу есьць толькі скутак польскага уплыву. Усе гэныя варункі рабілі працу над адраджэннем беларускага нацыянальнага руху надта цяжкаю. Досыць паведаць, што кніжкі М. Бурачка мусілі друкавацца за межамі дзяржавы Расейскае у Кракаві і Пазнані, а зборнік песьняу другога песьняра беларускага — Янки Лучыны, (Івана Неслухоускага) сучасніка М. Бурачка, трохі маладзейшага ад яго, пашанцавала выдаць толькі дзякуючы таму, што патрапілі праканаць цэнзара, быцым гэта вершы на баугарскай мові!
У зборнік, пад прозвішчам „Вязанка“, увайшла толькі вельмі нізначная частка напісаных праз яго вершау. Большасьць іх досі істнуя у рукапісах, ляжыць па кніжніцах прыватных асоб і чакае свайго часу, каб быць надрукаванымі.
Я. Лучына трымауся нааугул тых самых грамадзянскіх паглядау, што і М. Бурачок. Ен так сама быу шчырым „народнікам“ і ворагам прыгону і усіх яго скуткау. Так