Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



І так пілі і так елі, —
Я б зауседы быу на балі
Ад нядзелі да нядзелі!

Наагул, гэты верш есьць зьдзек і абраза для усяго шляхотнаго стану. У другім вершу: „Адказ Юрцы на панскае ігрышча“ М. Бурачок піша:

…А што паны ядуць ласа
І што смачна магуць піць:
Ото соляць свае мяса,
Бо ужо сталі чыста гніць!…

Пакуль паны ні перастануць быць панамі, пакуль яны ні пачнуць працаваць шчыра на карысьць простаму народу, датуль ніякія іхнія установы, па думцы Мацея Бурачка, ні здольны палепшыць жыцце селяніна.

У вершу „Скацінная апека“ М. Бурачок яскрава выкладае, якую крыуду робяць мужыку сваей рупнасцю такія, бытцым, літасцівыя паны, як „сябрукі хаурусу апекі над жывелаю“.

Далей суд прысяжных! Гэта лібэральная установа сустрэла вялікую прыхільнасьць у грамадзянскіх колах. Але як ставіцца да яе М. Бурачок, магчыма убачыць, прачытаушы верш: „У судзе“.

І здаецца, што яго пагляд быу бліжэй да народнага, чым пагляды лібэралау.

Так сама скасавання уніі. Сколькі перацярпеу бяздольны беларус-селянін за сваю веру ад езуітау, гэта і выказаць ні магчыма. Столькі зьдеку, зневагі, пакуты, бадай ні воднаму народу на сьвеці, апроч мабыць, жыдоу, ні выпала на долю, як народу беларускаму. Скуткам усіх захадау каталіцкіх было тоя, што частка нашаго народу пераварацілася на вунію. Вунія існавала ні адзін дзесятак гадоу. Як-ні-як, але яна зрабілась верай часткі беларусау, і з гэтым павінен лічыцца усякі урад, калі ен дэмакратычны і паважае душу народа. Але у Расеі ніколі ні зважалі на чалавека. Пры Міколаі I пачалі казацкімі нагаямі ды пастоямі перавертываць беларусау-вуніятау на праваславных і перевярнулі… на католікау-палякау. І тут М. Бурачок у вершах „Хресьбіны Мацюка“ і „Свая зямля“ малюе настрой, які будзіуся у душы народа ад такія рупнасьці паноу i чыноунікау. Пад уплывам гэтых „шчыра-рускіх“ захадау каля вуніятау радыкальная шляхта мейсцовая, ужо і так