Перайсці да зместу

Старонка:Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Марцінкевічам каначіцца першая доба беларускага пісьменства. Песьняры гэнае добы у сваіх грамадзянскі-дзяржауных поглядах трымаюцца ні істнуючай шляхецка-хлопскай еднасьці і маняцца уплывам сваіх творау зністожіць благія звычаі і узмацаваць добрыя.

Новая доба беларускага пісьменства пачынаіцца з Мацея Бурчака. Гэты пісьменнік з‘яуляіцца престауніком тае шляхты, якая трымалась надта крайніх — пеуня для таго часу — грамадзянскіх паглядау.

Пракананая у тым, што патрыярхальныя адносіны паміж панамі-прыгоншчыкамі і селянамі-падданымі есьць мана і у жыццю ні істнуя, што прыгон — як яго ні фарбуй, — усе ж такі астаецца нічуваным зьдзекам чалавека над чалавекам, што развіцце краю, палепшення аканамічнаго і культурнага стану вясковага люду магчыма, толькі рышуча парваушы з старым укладам жыцця — гэная шляхта дамагалася скасавання прыгону і перебудавання дзяржауных устаноу на падвалінах лібэральных.

Атсюль выходзіла, што адносіны яе да расейскага ураду былі варожымі. Але, ні гледзючы на свае дэмакратычные пагляды, шляхта гэтая ні мела ніякага падтрымавання ад селянства. Для вясковага люду гэта былі тыя самыя паны, ад якіх ен столькі выцерпеу.

Такім чынам яна хоч-ні-хоч прымушана была зьвертацца на Польшчу і падлуг таго глядзець польскімі вачыма на беларускую справу.

Усе гэтыя варункі мейсцоваго жыцця адбівалісь у творчасьці Мацея Бурачка. Ен ужо не апісывае селянскія вечарніцы, добрых паноу і верных хлопау — не! Ен зауседы резка гавора аб тым, што пан — гэта эксплуататор, што наагул кожны, хто ні працуя, каб дабыць сабе кавалак хлеба, тым самым сідзіць на карку у мужыка і паедае яго працу.

Па малюнку Бурачка пан ні толькі нічога добрага ні робіць мужыку, але наадварот, мала таго, што корміцца ад яго працы, яшчэ і намаўляе яго на благія умыслы, Так, прыкладам, у вершу „Панскае ігрышча“ М. Бурачок апісвае, якое ураження робіць на працуючага мужыка вяселае і гультайскае жыцце паноу:

…Пасьля паны як заселі
За сталамі чыста усе,
Дык пілі, пілі, а елі!
Дык ніхай іх пранясе!
Вот каб гэтак мы гулялі!