Зауседы у Марцінкевіча добрае перемагае благоя, хоць часам і церпіць ад яго ліха. Прыкладам, прыгода з Гапонам у аповесьці таго-ж прозвішча, ці с Тадоркаю у „Шчэроускіх дажынках“ ці з Агаткаю у „Купаллі“.
Пракананы у сілу асьветы, Марцінкевіч думау, што і прыгон ні меу бы такога брыдкага выгляду, калі б памешчыкі меней верылі сваім аканомам і болей самі даглядалі за гаспадаркай. Яму здавалася, што усе ліха толькі ат благіх аканомау і управіцеляу, а самыя паны — людзі добрыя і спагадаючыя. Пан павінен быць бацькай для сваіх падданых, а мужыкі павінны любіць пана і слухаца яго, як дзеці.
У жыццю было як раз наадварот. Паны і мужыкі стаялі адны проціу другіх, як два ворагі, і ніякай грамадзянскай згоды, паміж імі ні магло быць пакуль істнавау прыгон. На гэта заплюшчываў вочы Марцінкевіч, і з погляду грамадзянскаго яго творы ніудалыя.
Марцінкевіч радзіуся і памер панам, хоць і шляхетнай уроды, з добраю душой і сьветлым розумам. Гэта панскае паходжання прашкаджала яму глянуць шчыра на сучасныя адносіны памешчыкаў і селян.
Толькі у вершу: „Вясна голад перапала…“ ен крыху закрануу гэтыя адносіны, передбачаючы, у яком становішчу апынуцца паны, калі будзе скасован прыгон.
Калі з боку грамадзянскага развіцця творы Марцінкевіча ні надта карыстны для нас, дык з боку развіцця беларускага пісьменства гэта падатак вялікае вартасьці. Досыць сказаць, што толькі праца Марцінкевіча нарыхтавала для беларускага друкаванага слова, той грунт, які патрэбен для кожнага пісьменства, маючаго вялікія мэты адбудження народных мас.
Пад уплывам Марцінкевіча і мейсцовыя польскія пісьменнікі пачалі другімі вачамі глядзець на беларускую справу.
Ведама, напрыклад, што праслухаушы „п. Тадэуша“ у беларускай мові Вэрыга-Дарэўскі заахвоціуся сам і пераклау „Конрада Валленрода“.
Ні ведама, якім шляхам пайшло б развіцце беларускай пісьменнасьці далей. Увесь час ей пріходзілось змагацца з уплывамі чужых, вельмі моцных культур: польскай з захаду і с усходу расейскай. Але у 1865 р. выйшла забарона беларускага друку, і тым самым адразу гвалтоуна быу устрыманы нацыянальна-культурны рух.