Колькі-б разоў не глянула ў вакно сваей станціі, толькі разоў магла яго бачыць, як валіў сінім слупам з вялікаго коміна фабрыкі. Нераз знарок паднімала з над работы свае старые вочы, каб глянуці на яго хаця ў пералёце. А глядзела, бытцам песьціла, так ён быў ей люб. Людзі па дарозе ішлі, стрэчаліся і прахадзілі далей, пасьпешаючы ў розные бакі; рэдка хто глянуў на высокі комін фабрыкі, а слуп дыму прыкмечаў толькі дзесяты. Але для яе дым гэты быў не абы што: ён гаварыў, а яна яго разумела, бытцам жывога чалавека.
Калі залачком на чырвона-залацістым небе, дым, як ваўна чорная, клубіўся над коміном і пацягівала ад яго гаром, яна ведала, што яе Марцысь у катлоўні агонь у печы раскладае, дзьме, загнет падбаўляе, ён — міленькі яе сынок — высокі, тонкі, праворны, падперазаны рэменным паясом, у шапцы на