Падайшла і села пры ім.
Не журыся, міленькі, не маркоцься. Нягож на тое добры Божэнька пяруны ў небе мае, каб імі забіваць сына беднай ўдавы? Напэўна не дапусьцяць да гэткай крыўды ні Пан Езус ні Панна Найсьвентшая… А я табе во што скажу: пярун значыць вясельле, калі сасьніцца дзяцюку, або дзеўцы. Гэтак напісана ў маей кніжцы, што сны гадае.
Разсказывала весела, падчас сьмяючыся, а рукой касьлявай вадзіла па яго лбу і гладзіла валасы, ажно хлапец успакоіўся наканец і сам пачаў усьмехацца.
— Дык кажэш, матуля, вясельле? — пытаўся.
— А ведама ня што іншае. Вясельле, вясельльле…
Задумаўся хлапец і пасьля сказаў:
— Ну, каліж так, то трэба ўставаці, матуля.
— Ўставай, сынку, ўставай.
Згатую табе сьнеданньне. Пад’ясі, страх міне, ўсё пройдзе.
І праўда ўсё перайшло. Гэтай ранніцай у хаці нават было неяк весялей, як заўсягды, бо хлапец меў досі часу і сьвістаў песьні адну за другой на выперадкі са шпаком, ажно птушка ахрыпла і, калі дайшло да Зосі, што ей ягадак хацелася, так сіпата сьвістаў, што і матка і Марцысь насьмеяліся досі; — і так вясёлы выйшоў хлапец на работу. За сынам і матка падайшла да дзьвярэй ды і