Ўдава струхлела аднак. Трывогі сыну не паказала. Хацела казаць нешта, але голас як-бы ўвяз у горле.
Хлапец сядзеў на тапчане выпраставаны ды глядзеў прад сябе перэпужанымі вачамі.
— Пярун, матуля — казаў ціхім надарваным голасам, такі чырвоны, страшны як гад. У грудзі ўдарыў!!..
Замоўк і голасна дыхаў.
Матка першая апомнілася.
— Ну дык што, сынку — казаал гладзючы яго гарачы твар, — ды што там! Сон мара — а праўда у Бога. Успакойся дзіцятка!!
А калі у хлапца пачалі голасна лязгаць зубы, прысела бліжэй, прытуліла галаву да сваіх прысохшых грудзей ды калыхаць яго, як калісь… даўно… даўно.
Наканец, такі хлапец успакоіў, — пачаў марыць яго сон.
Нехай матуля ўжо ідзе — сказаў — нехай матуля ідзе і ляжэ,… і я засну…
Але заснуць не прыйшлося. Лежаў, аткінуўшы галаву назад, с шырока аткрытымі вачамі, ды толькі і глядзеў на зоркі, што гаснулі на ўсходзе.
Матка тымчасам глянула на свайго сына раз, другі і такі ня вытрымала, каб не спытацца.
— А што, дзіцятка, сон не змарыў:
— Не, неяк не магу заснуць, — атказаў гэткім ціхім голасам, што ў ім была чутна скарга.