тупату гэных маладых і сільных ног. Тады хавала абрус, мыла статкі, загрэбала і, сеўшы ля вакна, абшывала і лапіла сынаву адзежу і бялізну
Калі было лета, дык доўга магла цешыцца дымам, што валіў с фабрычнаго коміна. Бывала так: іншы раз загледзіцца на яго, што работа выпадзе з рук…
Іон дзіўна перэменяў свой колёр і кшталт.
То як жалезны вуж віўся і круціўся што раз далей, што раз вышэй, то як лёгкі мусьлён летаў па ветры, чырванеючы над коміном, то як дым с кадзідла шоў у гару і мягка кудрыўся па берэгох, то як вялікі пук перья пакручэнаго валіў пад неба, хістаючыся пад вецер, то перэменяўся ў нейкіе дзіўные мары няземные.
Часам вецер раздуваў яго бытцам палатно, або парус вялікаго карабля; часам разрываў і путаў, бытцам клубы пакульля, часам гоніць яго, як які туман чырнявы. А бывала пад непагоду, дык вісіць цяжкай хмарай над фабрыкай і мягка сьцеліцца па дахах дамоў і бадзяецца над зямлёй, ня ведаючы куды дзецца
Калі прыходзіла зіма, дык ўдава паліла лямпу і пры ёй рабіла грубымі пруткамі паньчохі на прадажу.
Але хаця ад вакна ішло холадом і нераз адтуль да хаты далеталі клубы халоднаго ветру і сыпала шронам, аднак яна што