— Еш, дзіцятка, еш! На хвалу Пана Езуса…
Хлапец браў зноў ложку і пачынаў есьці па свойму.
— Чаго мама хочэ ад гэнаго боршчу пытаў. — Тож бадай зусім каралеўскі боршч!
— Выў бы ён каралеўскі, быў бы, сынку, — атказывала ўдава, міргаючы вачамі, — вось, толькі крыху бабковаго лісьцьця мне не хапіла.
Бывала, што хлапец не падалеў усяму.
Тады ўлівала астаткі боршчу ў гліняную міску і ставіла ў папялок цёплы так, каб сын не угледзеў.
Гэные астаткі яна лічыла за сваю ўласнасьцьі, калі хлапец шоў да фабрыкі, яна выймала с печы гліняную міску ды даедала іх з астаўшыміся крошкамі хлеба.
Ўсё гэта мігам рабілася. Малады качэгар мала меў часу на палудзень і мусіў пасьпешаць. Ледзь з’еў, жэгнаўся, цалаваў матку ў запрацаваную руку, браў шапку і сьвіснуўшы прад клеткай шпака, выбегаў са станціі, — і ў трох падскоках быў ужо на вуліцы. Ўдава тады абрусік зьнімала і, складаючы яго, стаяла сярод хаты і наслухівала, крыху с трывогай, а разам цешучыся, грукату сынавых ног.
— Сьвяты Антоні! — казала, круцячы галавой, — гэтак ляціць! Ногі калі небудзь паламае, сходы паразьбівае…
І стаяла так слухаючы, пакуль ня грукнулі ў нізе дзьверы сеней і не заціхла эха