клаў рукі ў кішэнь і так сама пачынаў сьвістаць. Ад гэнаго сьвісту аж сьцены трасьліся.
Тым часам матуля засьцілала беленькі абрус з сінімі крайчыкамі і ставіла на стол глыбокую міску крупені або боршчу с каўбасай, або гарохоўкі з лапаткай, ці заціркі, як калі там што прыйшлося. Ля міскі клала, булку хлеба — глаўную падмогу ў ядзе.
Чуць малец сеў за стол, хлеб неяк зараз прападаў. Іон рэзаў кусок за куском і, пасыпаючы сольлю, прыгаварываў.
— Добры хлеб, матуля!
— Добры, сынку — атказывала кожны раз ўдава. — Еш, на здароўе, еш! На хвалу Пана Езуса і Маткі Яго Найсьвентшай…
Хлапца ня трэба было прасіць: ён еў і разам с хлебам прападаў і боршч.
Матка ўжо падаўна перэставала есьці. Мешала ложкай у талерцы, падмухівала ў яе, але боршчу там неяк не зьменшалась. А калі хлапец спарадкаваў ужо ўсю міску і пачынаў абціраць рукавом губу, тады матка пытала:
— А можэ-б ты, сыночэк, ешчэ закусіў?… Я дык неяк ня маю ахвоты…
Хацела яму сказаць, што боршч не смакуе ей, але лгаць так Бога баялася, бо боршч такі быў слаўны.
— А но, — казаў хлапец, — калі мама неясі…
Матка хутчэй падстаўляла яму сваю талерку.