Малады качэгар нятолькі заўсягды прыкмечаў гэты дымок, але і сьмеяўся да яго! Іон добра ведаў, што там — пры грубцы — старая маці ў белым чапцу на галаве, ў кабаце падпаясана чырвоненькім фартушком, маленькая, дробная, сухая, згорбленая гатуе яму смачны боршч, або крупнік з акрасай. Бывала і так, што іншы раз здалося яму, што пах гэнай смачнай яды праз вуліцу далетае аж у катлоўню.
Тады Ма сь пачынаў працаваць з большай ахвотай і пакуль памочнік надумываўся, чухаў сабе патыліцу, ён, упёршыся нагой аб цадмуроўку, праворны і гібкі працаваў як-бы за двох.
Вось гэтак ішлі проці сябе два дыханьня: адно — фабрычнае, а другое — са станціі матчынай, прападаючы на небе, а, хто знае, можэ там яны і лучаліся нейдзе высока.
Каля палудня фабрычны дым пачынаў крыху рэдзець; грамадные машыны пыхцелі лягчэй, раз, другі загудзеў фабрычны гудок і наш дзяцюк як віхор прылетаў да хаты.
— Матуля, есьці — крычаў ужо на парозе і, кінуўшы шапку на стол, бег да шпака, што ў клетцы білся над вакном. Шпак, як толькі хлапца пабачыў, сьвістаў на падобу фабрычнаго гудка, а пасьля пачынаў насьвістываць тые песьні, якіх навучыў яго Марцысь; а Марцысь ставаў перад клеткай,