Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Вільня).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Ідзём да двара, за малым ня дзьве мілі.
Ідзём, а чаго? каб мы зналі, хоць сьнілі
Адзін кажа: выйшаў то пэўна указ,
Каб скінуць падаткі якія із нас;
Другі — што зямлі дададуць, ці аброк
Даруюць за прошлы, ці гэты хоць рок.
Лгуць бабы, што біскупа вернуць ізноў,
Ці можа біць розгамі будуць паноў,
Затое, што немцам усё прадалі,
І надта па шмат што даўгоў завялі:
У банках усе аж па вушы сядзяць,
Кідаюць двары, на Парыжу глядзяць;
Усе пушчы зьмялі у жыдоўскі кішэнь
І жывуць так бяз заўтра, абы з дня ды на дзень!
Ніхто не згадаў, чаго клічуць у двор,
Ніхто не паняў, што сотнік прыпёр!
Прыходзім у двор, — той начальнік ёсьць тут.
Выходзе да нас, апрануўшы сурдут,
Пытаецца так: «А за што вы, рэбяты,
Урадніка здулі, ледзь трапіў да хаты?»
— „За тое, мы кажам, што надта ён ласы:
„Што любіць яешню, курэй і каўбасы,
„Унадзіўся надта ён лазіць па хатах,
„Ды нюхаць, каторай муж служа ў салдатах;
„Ды надта цікавы, каторы што мае
„Ня то што ў сьвірне, ў кішэнь заглядае;
„Сьвіньнёй гаспадарыць у нашым гародзе,
„Праз дзьверы улазе, праз вокны выходзе,
„На полі слупкі — і да іх яму наўда,
„Таго-ж не ўтаропе, гдзе крыўда, гдзе праўда:
„Ен гад, каб пісаць, а рабіць — то ня робе,
„А нам дык ён так, як той кашаль ў хваробе!“
Мы-ж гэтак лапочам, а ён усё піша,
Пытаецца толькі, а сам — як ня слыша;
А потым чытае: „Такія то людзі
„Урадніка білі, цягалі за грудзі;