Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Вільня).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


„Чыя то граніца і грэчка от тая?
Хто слуп асьмяліўся спаліць самапраўна!
Калі то было? — ці даўно, ці нядаўна“?…
Ураднік-жа піша, а я дык сьмяюся,
Кажу: „Ох, я надта сябе ды баюся!
Пытаю: „ці брат твой, ці бацька гніляк,
„Што ўзяўся пісаць пратол шчыра так?
„Ці можа той кол толькі ёсьць твой зямляк?
„А можа вялікі якісь быў начал,
„Ці спраўнік, ці большы яшчэ гэнарал?
„Прыблуда! схавайся, адкуль ты прыйшоў,
„У нас ужо досыць такіх прыбышоў,
„І кожны згніе, бо як кол тут убіўся,
„А зрублены пень там згніе, гдзе радзіўся!
„Кабыла мая дык усіх вас паверне,
„Ня то што чапаць, але толькі як п…
А людзі рагочуць, зыйшоўшыся з хат,
Бо кожны ўтапіць-бы ўрадніка рад.
А ён тыкі тое, што я кажу піша:
Другі раз спытае, чаго не паслыша.
Мяне-ж яшчэ болей ды сьмеласьць бярэ.
А дзядзька мой блізка за гоні гарэ;
Я-ж біч яго ўзяўшы, ды ззаду зайшоў,
Урадніку тройчы як дам між вушоў!
Аж ён закрычаў: «калавур, тут разбой!»
І зноў запісаў, ўзяў паперы з сабой,
Як сеў на каня, дык аж пыл закурэў!
Народ-жа са сьмеху увесь аж памлеў.
Сьмяёмся сабе, а таго не ўдагад, —
Ураднік — начальнік, ня то што наш брат.
За тыдзень-жа сотнік павесткі прыпёр,
Каб мы усе заўтра зьявіліся ў двор:
Тут пан прыляцеў, аж на тройцы з званком,
Распытываць будзе пад строгі закон.
Тут некуды дзецца, на заўтра чуць сьвет,
Мужчын з два дзесяткі, дванаццаць кабет,