Паперы прыйшлі ў турму з Акружнога,
Што зараз зачнецца суд пасьля Каляд!
Сядзела-ж там нашага брата і многа,
Было і нявінных паміж намі шмат!
Быў пан, што у банку краў грошы чужыя,
Быў пісар, што выдаў паперы благія…
Я сам тут сядзеў, а за што? Каб спыталі,
Дык я-б не сказаў, і яны-бы ня зналі.
А пісана так: „што страбіў жывы знак.“ —
Калок на капцы (быў гнілы, як бурак)
Пры полі маім мне стырчаў так, як скула,
Наехаў кабылай і слуп той зьвярнула.
Каб-жа люльку паліць было чым не красаўшы,
Агонь разлажыў, той калок пашчапаўшы.
Прыехаў да дому, пасеяўшы грэчку,
Закінуў кабыле, забраўся на печку.
На заўтра праспаўшыся добра, у ранку
Завець мяне сотнік, стукнуўшы па ганку:
Ураднік склікае народ аж на поле,
Пісаць там штось трэба яму ў пратаколе.
Пайшоўшы гляджу я, аж ён штось пытае:
|