Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Вільня).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Дык слабшыя няхай-жа ня суюцца,
Бо ўжо чубы напэўна што парвуць,
Калі яны адзін другога не паймуць.
З двох мястэчкаў два падвозцы
Двох жыдоў вязьлі напроці;
Спаткаліся-ж на вузенькай дарожцы
І ніводзін ня ўступае па ахвоце:
Той кажа: „парха ты вязеш, дарогу дай!“
А той крычыць: „ты пана мне ня лай,
Бо я твайго і біць гатоў!..“
І біч смалёны тут завёў,
А той у рукі ды бічышча…
І замахалі так, аж сьвішча!
Жыдкі ў просьбу, каб гадзіцца,
Куды табе! — Ні прыступіцца;
Так б‘юць, аж кроў цячэ жыдом!
„Ты б‘еш майго, а я твайму аддам!“
І можа-б так на сьмерць пабілі
Дык хітра-ж і жыдкі зрабілі:
Той перасеў таму на воз, а той туды.
І так заехалі абодвы без бяды;
І мужыком так стала бліжэй дому
І крыўды ніякой нікому.
Пазналіся жыдкі, пагергаталі
Дык мужыкі і біцца перасталі!
А што? каб так і мы зрабілі,
А можа-бы і нас ня білі?

Хрэзьбіны Мацюка.

Калісь, як у нас казакі то стаялі,
У „Шнюрах“ за горкай раз мяне спаткалі
Сказаў „пахвалёны“, а яны сьмяюцца,
Адзін штось сьпявае, іншы дзьме на дудцы,
А старшы скіпеўся: „ты што за адзін?“
Думаю: хто-ж я? — ужо-ж Юркаў сын!