Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Вільня).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Maix шэсьць сыночкаў — здаецца, ці мала?
Усе разыйшліся! — Адзін у наборы,
Адзін пайшоў ўпрочкі, за чорныя моры,
Адзін за Дунаем саўсім асяліўся,
Адзін у Сыбіры — з старшынёй пабіўся:
Пяты па пісарстве гдзесь у Патарбурку,
Кінулі ў хаце вот крывога Юрку!..
Ну ды рана-позна, тыкі мне здаецца,
Кожны занудзіцца, да дому прыб‘ецца…

З кірмашу.

Гэй, ляці, кабыла, хоць ты падарвіся,
Бо мяне чакае там мая Людвіся,
Чакае, чакае, аж выйшла за дзьверы,
Вот ужо і поўнач, а ня есьць вячэры.
Зварыла зацірку, дык аж гоне сьлінку,
Малачком зьбяліла, як тую сьняжынку!
Гэй, ляці-ж, кабыла, па пнёх, па каменьнях,
Бо яна чакае ўся ў пламеньнях,
Уся ў пламеньнях ад аднэй мілосьці!..
Гэй, ляці, кабыла, каб ня ўсьпелі госьці.
Гэй, басуй, басуй-жа, мая ты кабыла,
Каб жонка ня спала, дзьверы адчыніла.
Маскалі-ж у вёсцы яшчэ не паснулі, —
Праляці-ж, кабылка, каб яны ня чулі!
Рві, кабыла, жыва, вязу я гасьцінчык;
Ці хустку чырвону, ці валовы бічык;
Гэй, вязу гасьцінчык, вязу кірмашовы,
Ці новую хустку, або і біч новы!

Падарожныя жыды.

Што крук круку ня выдзюбае вока,
То ведама даўно і ведама далёка;
І гдзе крапчэйшыя дзяруцца,