І дзядзькава хата з комінам згарэла;
Сукна не звалілі — хадзіў без сярмягі,
А тут і бяз хлеба… прападаў ад смагі!
Хоць бы скарэй стала, што ўжо стацца мусі,
Каб так не цягнула за сэрца, як ліна;
Бедаваць ня перша, я і не баюся:
Няхай усё згіне, дык душа-ж ня гліна!
Тагды-б ужо ведаў, як і ратавацца,
Ці там ад няшчасьця, ці з людзкой напасьці,
Ці сядзець у хаце, ці куды падацца,
Ці, злажыўшы рукі, на векі прапасьці!..
Ды што-ж мне да тога, чаго мне журыцца?
У мяне ня будзе, — знайдуць людзі хлеба:
На бяду мне плюнуць, Богу памаліцца,
Да слушнага часу дажыву, як трэба!
Вунь стаіць бярозка, тут ля самай хаткі,
Косы папусьціла… плача, кажуць людзі,
А мне так здаецца, што ёй ані гадкі:
Што было — ня помніць, ня ўзнае, што будзе.
А можа-ж і помніць, як то я калісьці
Быўшы малым хлопцам, лазіў, калыхаўся;
Яна была гібка, болей было лісьця…
І я ўжо ня мог-бы, як тады, спінаўся.
Чаго-ж мне маркотна? ты скажы бярозка?
Маўчыш, як нямая і сама смутная!..
Мусіць такі праўда — гэта яе сьлёзка,
Што кажуць другія — капля расяная.
Мне жаль і бярозкі, чаго-ж яна плача,
Калі ужо долі не пераінача?
Ня тужы, бярозка, сьвет з намі ня згіне,
Вецер, як павее, шышачкі раскіне,
Хоць-бы ты засохла, вырасьце вас болей…
Перастанем плакаць мы над сваёй доляй!
Якось яно будзе, дажывём да дошкі,
Хоць лепей, хоць горай, абы ня так трошкі!
Шышачкі раскіне, як параскідала
|