Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Вільня).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Немец усё меле, ды ходзе па полю.
Наеўшыся мяса, півам запівае,
У сьвята-ж на скрыпцы, аж пішчыць іграе.
Здаецца-б, нічога! калі хто ня ведае,
Але пачакаўшы, дык выйшла камэдыя:
Жыд купіў у месьце сабе камяніцу,
Глядзім — наш рускі кінуўсь за граніцу:
Пакінуў і жонку, адрокся і дзеці;
Зьявіўся пан новы (гэта ужо трэці)…
А якіб-то пан той?… Ну, ці хто павера?…
Гэты-ж самы немец! каб яго халера!
От цяпер згадай-ты — хто кім калі стане?
Аб пану ні весьці, ні слыху, ні званьня.
Жыд панам зрабіўся, немец, яшчэ горшы!
А мужык быў голы, цяпер яшчэ гольшы!
Так і на гародзе: лебяда, крапіва, —
Толькі вырві рэпу, — дык зарастуць жыва.
Так як чорт насее! Ото-ж так і людзі:
Тутэйшы загіне, дык вораг прыбудзе!

Думка.

Чагось мне маркотна, на плач забірае;
Мусіць, душа чуе якосьці гора,
Ці штосьці зрабілась… што? А хто яго знае:
Ці град жыта выб‘е, ці згіне абора,
Ці ўраднік загнявіцца, пагоне падводу,
Ці знойдуць у лесе крадзену калоду?
Ці можа ўмрэ сын той, што маскалём служыць,
Ці той, што ў Мэрыку падаўся, ды тужыць?..
Так цяжка, здаецца, каб граху не баяўся
Ці ў пятлю палез-бы, ці ў ваду схаваўся!
Летась мне было так — і валы прапалі,
Сьвіньні бульбу зьелі, гарод пакапалі,
Нябошчыца матка чыста захварэла,