Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Вільня).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


І жывець сабе на волі,
Без бяды. бяз нужы,
Зубы вырасьлі з клыкамі,
І адпалі рожкі,
Ножкі цяпер з кіпцюрамі,
Хвост даўжэйшы трошкі.
І ўжо воўка не баіцца,
У хлеў ніхто ня гоне;
Мае чым абараніцца,
І другіх бароне!
Прыйдзі, імасьць, да нас у госьці,
Справім сабе вечарынку:
Будзе мяса, будзе косьці,
Будзем есьць без адпачынку!“
— „Дзякуй, дзякуй ягамосьці
За весьці такія!
Няхай прыйдзе сын у госьці,
Пагляджу ці вые?
Бо кажуць, між вамі
Трэба выць ваўкамі.
Я-ж павоўчу ня умею
Ні выць, ні есці, ні лгаць.
Ды скінь скурку, дабрадзею,
Бо… зубкі відаць“.

І авечка, хоць дурная,
А ваўка-ж пазнае!

Мая хата.

Бедна-ж мая хатка, расселася з краю,
Між пяскоў, каменьняў, ля самага гаю,
Ля самага бору, на беражку лесу:
Ніхто тут ня трапе, хоць-бы з інтарэсу,