|
Як ката да гары, так ён дзело скруціў,
На мяне набрахаў, Пантурка зашчыціў.
Я гляджу, што тут — куц, — прападу як сука,
Бо мяшок тыкі мой ды мая-ж і мука!…
Калі дзьверы скрыпель, а я — шусьць — праз людзей,
Ды на двор, ды ў карчму, да кабылы бардзей;
Прыляцеў аж у дом, бурачкоў трохі зьеў,
Сказаў жонцы „маўчы-ж!“ сам у лес паляцеў:
На тым месцы, гдзе быў браварок Пантурка,
Дай садзіць дзераўцы, аж самлела рука.
Сьцежку мохам заклаў і сьлед той так закрыў,
Што ніхто-б не пазнаў, гдзе і бровар, ці быў.
Ды ізноў аж на суд, а суда ўжо няма,
Толькі плача, кляне Пантурчыха сама.
Пантурка адвялі тыкі зараз у астрог;
Той куртаты зашчыт, як кадзіла памог.
Я-ж якось уцалеў ад суда на той час.
Каб-жа Бог не давёў на той суд другі раз!
|