Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Вільня).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Што я даганяў тых людзей ды на возе,
А яны праз ламы ўдваіх паскакалі!
Аж на шостай ужо дык я стаў вінават,
Што ратунку ня даў, як карэта плыла.
Як я стаў па павестках хадзіць ад Каляд,
Дык асеўся якраз, як Пакрова была…
І ня сеяў, ня жаў, не касіў сенажаць
У арэнду аддаў, бо ня мог дадзяржаць,
І што меў, то прадаў, пераеў,
Па судох агалеў, як шесьць разы згарэў;
І ў казе адсядзеў нядзель шэсьць,
За няяўку плаціў можа тройчы і штраф.
Як на тое-ж і праўда схавалася гдзесьць.
А шукаўшы яе, і мне здарыўся траф....

У судзе.

Давялося ж і мне быць на вялікім судзе,
На акружным судзе, дзе усе ў грамадзе:
Мужыкі і паны, маскалі і жыды,
Хто у чым, як папаў, — ўсё туды ды туды.
Тут кажух, і шынэль, і бурнос, лапсардак,
І сурдут, і мундзер.., а адзін быў і храк, —
(Так як куртка з хвастом) і брадзяжка была…
Прыйшлі ўсе, і Пантурчыха навет прыйшла…
Быў кут ксёндз, быў і поп, быў і рабін жыдоў.
Толькі наш аліндар, — той чагось ня прыйшоў.
Самы суд за шырокі сеў стол ўпяцярох,
Шосты ходзіць сабе, — ўсе ў залатых каўнярох.
Як дукат на дукат, так на іх зігаціць!
(Каб я быў так багат — не хацеў-бы судзіць),
Па аднэй старане душ чтарнаццаць сядзіць,
Па другой — арыштант — той, што будуць судзіць,
А прад ім — без палы, толькі хвосьцік вісеў —
Адвакат, што то меў бараніць, той сядзеў.