Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Вільня).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Равець з голаду скаціна,
Хоць, кінь, бяжы за вачыма!
Дык.... (як раней).
Глядзі, касьцёл аж да неба,
Воласьць бляхамі пакрыта!
Срэбрам скрые, калі трэба,
Бо за гэта яго біта,
А сам жывець ў мокрай яме,
Дзьверы заткнуў анучамі!
Дык.... (як раней).
З камаровы нос сякерку
Сьцісьне, крэкне, замахае, —
Зробіць пушчу, як талелку,
Сьвет дравамі закідае!
А у хаце зварыць страву
Пашчапае стару лаву!
Дык.... (як раней).
Глядзі, горы паразрыты,
А чыгункай сьвет абвіты:
Усё з мужыцкай цяжкай працы,
Усе едуць у палацы;
ў мужыка-ж няма білета!
Ці-ж ня дурань мужык гэта?
Дык крычыце-ж, бійце ў звоны:
Дурны мужык, як варона!

Як праўду шукаюць.

Як простая праўда згінула у сьвеце,
Дык праўды і з сьвечкай шукаюць,
І золатам маняць і людзей склікаюць,
І Бога цалуюць, — а ўсё такі прэце,
Як камень у воду, так праўда прапала!
Судоў нарабілі, начальстваў цімала:
Пасьрэднік і воласьць, сынод і сэнаты,