Перайсці да зместу

Старонка:Дудка беларуская (1922, Вільня).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дурны мужык, як варона.

Весь сьвет кажа, б‘ець у звоны:
„Дурны мужык, як варона“.
Гэта тыкі справядліва:
Ен дурнейшы ад вароны,
І ня дзіва — было-б дзіва,
Каб мужык, ды быў вучоны.
Дык крычыце-ж, бійце ў звоны;
Дурны мужык, як варона.
Да навукі ён ня браўся,
Закасіўся, загараўся;
Дурнем памрэ, як радзіўся,
Сам сабой дурным зрабіўся.
Ведама, мужык — хамула, —
Ад навукі адвярнуло!
Дык крычыце-ж… (як раней).
Ці-ж ня дурань, мужык гэта:
Гарэ, сее усё лета,
А як прыйдуцца дажынкі,
Няма збожжа ні асьмінкі,
А даждаўшы на Каляды,
Мужыкі мякінцы рады.
Дык.... (як раней).
Усю зіму возам цягне
Да вагзалу розна збожжа,
Ногі зьмерзнуць, сам засьмягне,
А на хлеб кажух заложа,
Каб дажыць як да крапівы,
Абы ў поле выйшаў жывы.
Дык.... (як раней)
Ад Пятра і да Якуба
Ен касой махаў ад раньня:
Наклаў стагоў, людзям — люба,
У хаце-ж сена — ані званьня,