Старонка:Дуброўскі.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тэльную пячору, на трэцім помнік з таемным надпісам, які абуджаў у Мар'і Кірылаўны дзявочую цікаўнасць, не зусім задаволеную далікатным князёвым недагаварваннем. Час прайшоў хутка — пачало змяркацца. Князь з прычыны халоднай расы, паспяшыў вярнуцца дадому — самавар іх чакаў. Князь прасіў Мар'ю Кірылаўну гаспадарыць у доме старога халасцяка. Яна разлівала чай, слухаючы няспынныя расказы ветлівага гаваруна; раптам пачуўся стрэл — і ракета асвятліла неба. Князь падаў Мар'і Кірылаўне шаль і паклікаў яе і Траекурава на балкоі. Перад домам у цемені ўспыхнулі каляровыя агні, закружыліся, падняліся ўгару зорамі, патухалі і зноў успыхвалі, Мар'я Кірылаўна весялілася, як дзіця. Князь Верэйскі радаваўся, што яна ў захапленні, а Траекураў быў вельмі ім задаволен, бо прымаў tous les frais[1] князя, як адзнакі павагі і жадання яму дагадзіць.

Вячэра была не горшая за абед. Госці накіраваліся ў пакоі, ім вызначаныя, і на другі дзень зранку развіталіся з ветлівым гаспадаром, даўшы ўзаемнае абяцанне неўзабаве зноў убачыцца.

Глава ХІV

Мар'я Кірылаўна сядзела ў сваім пакоі, перад адчыненым акном і вышывала. Яна не пераблытала колеры шоўку, як гэта рабіла палюбоўніца Конрада[2], якая ў любоўным утрапенні вышыла ружу зялёным шоўкам. Пад яе іголкай на канве беспамылкова клаліся ўзоры, не гледзячы на гэта яе думкі не сачылі за работай, яны былі далёка.

Раптам у акно ціха працягнулася рука - хтосьці паклаў на пяльцы ліст і знік, раней чым Мар'я Кірылаўна паспела адумацца. У гэты самы час да яе ўвайшоў слуга і паклікаў яе да Кірылы Петровіча. Яна з трывогай схавала ліст за касынку і пайшла да бацькі ў кабінет.

Кірыла Петровіч быў не адзін. Князь Верэйскі сядзеў у яго. Як толькі ўвайшла Мар'я Кірылаўна, князь устаў, моўчкі скланіўся ёй, са збянтэжанасцю для яго нязвыклай.

— Падыдзі сюды, Маша, — сказаў Кірыла Петровіч, — скажу табе навіну, якая, спадзяюся цябе ўзрадуе. Вось твой жаніх, князь да цябе сватаецца.

Маша аслупянела, смяротная бледнасць пакрыла яе твар. Яна маўчала. Князь да яе падышоў, узяў яе за руку і з выгля

  1. Усе выдаткі.
  2. Конрад—герой паэмы выдатнага польскага паэта Міцкевіча (1798 —- 1855) «Конрад Валленрод»